8-9 кастрычніка ў рамках круглагадовай спартакіяды-2025/2026 Купалаўскі ўніверсітэт сабраў наймацнейшых студэнтаў для ўдзелу ў спаборніцтвах па армрэстлінгу.
Першае месца заваявала каманда ваеннага факультэта, прадэманстраваўшы выдатную тэхніку. Другое месца заняла каманда інжынернага факультэта, удзельнікі якой паказалі добрую фізічную падрыхтоўку. Трэцяе месца дасталася філалагічнаму факультэту, які праявіў сілу і цягавітасць.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе пераможцаў і жадае ўсім удзельнікам новых спартыўных дасягненняў!