На пасаду новага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў прызначаны Вячаслаў Раманенка, былы кіраўнік вайсковага камісарыята Гарадзенскай вобласці.
Прадставіўшы новага прарэктара, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла высокія прафесійныя і чалавечыя якасці Вячаслава Раманенку.
– Вячаслаў Уладзіміравіч сапраўдны палкоўнік ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Чалавек, які з'яўляецца не толькі таленавітым кіраўніком, але проста добрым чалавекам. Вельмі адказным, вельмі надзейным і вельмі добрасумленным, – падкрэсліла Ірына Фёдараўна.
Падзякаваўшы за такія цёплыя словы, Вячаслаў Раманенка адзначыў, што вельмі рады стаць часткай купалаўскай сям'і, будзе старанна працаваць і не падвядзе новы калектыў.
Вячаслаў Раманенка прайшоў доўгі шлях ад курсанта да кіраўніка ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці, якім стаў у 2015 годзе. За гэты час ён стаў спецыялістам, за плячыма якога багаты досвед працы. І гэты досвед, безумоўна, дапаможа яму на новай пасадзе.