Найбуйнейшая ў свеце сацыяльная сетка Facebook купіла беларускі стартап Masquerade (MSQRD), адным з распрацоўшчыкаў якога з'яўляецца выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўген Неўгень.
«Мы ўпарта працавалі, каб зрабіць відэа больш займальным і цікавым пры дапамозе фільтраў, якія змяняюць вонкавы выгляд. Цяпер мы рады аб'яднаць намаганні з Facebook і давесці тэхналогію да яшчэ большай колькасці людзей - амаль 1,6 млрд чалавек», - пракаментаваў здзелку кіраўнік праекта Яўгеній Неўгень на афіцыйным сайце MSQRD.
Вядома, што неўзабаве Яўгеній разам са сваёй камандай - Сяргеем Ганчаром і Яўгеніем Зацяпякіным - пачнуць працу ў лонданскім офісе Facebook.
Дарэчы, дадатак Masquerade з'явілася ў снежні 2015 года і дазваляе ў рэжыме рэальнага часу прымяраць маскі розных людзей. Да канца лютага 2016 году колькасьць карыстальнікаў дадатку склала больш за 10 млн чалавек.
Па матэрыялах сайта msqrd.me