Перамога дала спартсмену пуцёўку на сусветны турнір па барацьбе самба, які пройдзе гэтай восенню ў Румыніі.
На Чэмпіянаце Еўропы па барацьбе самба сярод юнакоў і дзяўчат і юніёраў і юніёрак, які прайшоў у г. Тулуза (Францыя), курсант ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Ажэль змагаўся з супернікамі з 18 краін Еўропы. Па выніках спаборніцтваў спартсмен стаў трэцім у вагавой катэгорыі 74 кг.
Варта адзначыць, што Аляксей раней меў досвед выступаў у міжнародных спаборніцтвах: ў 2014 годзе хлопец стаў пераможцам Чэмпіянату Еўропы па барацьбе самба сярод кадэтаў.
Трэнерам спартсмена з'яўляецца старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іван Эдуардавіч Шарко.