У гэтым годзе адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага Ўніверсітэта імя Янкі Купалы, спартыўны клуб і ПА/РК ГА «БРСМ» нашай ВНУ па ініцыятыве купалаўцаў вырашылі аднавіць правядзенне турзлёту і зрабіць яго традыцыйным мерапрыемствам. Спартыўныя спаборніцтвы на Аўгустоўскім канале ў в. Немнава сабралі 10 каманд студэнтаў, а таксама выкладчыкаў і супрацоўнікаў нашай альма-матэр.
Мерапрыемства наведалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, першы прарэктар Ірына Фёдараўна Кітурка, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Аляксеевіч Гачко і прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько.
Спартыўныя спаборніцтвы адкрыў рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, адзначыўшы, што турзлёт - частка адукацыйнага працэсу, якая дае магчымасць студэнтам пазнаваць сябе і іншых у размовах, песнях пад гітару і розных спартыўных турнірах. Цытуючы вядомага французскага пісьменніка Анатоля Франса, рэктар падкрэсліў, што адукацыя - гэта падарожжа: падарожжа ў свет чалавечых адносін, глыбіні самога сябе. Андрэй Дзмітрыевіч пажадаў купалаўцам праявіць сябе ў нялёгкіх выпрабаваннях, смеласці, сіл і выказаў надзею, што турыстычны злёт стане бесперапыннай традыцыяй для купалаўскага ўніверсітэта.
- Асноўная мэта турыстычнага злёту заключаецца ў папулярызацыі здаровага ладу жыцця і турызму, у патрыятычным выхаванні студэнцкай моладзі, у развіцці формаў і метадаў студэнцкага самакіравання, у падтрымцы маладзёжных ініцыятыў і, вядома, выяўлення наймацнейшых каманд, - распавёў сакратар ПА/РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Генадзьевіч Есін. - У гэтым годзе для рабят была падрыхтавана насычаная праграма спаборніцтваў, якая ўключае шэраг конкурсаў.
За час турзлёту купалаўцы прайшлі спартыўнае арыентаванне на мясцовасці і пераадолелі турысцкую паласу перашкод на веласіпедах, байдарках і пешшу. У конкурсе турысцкіх навыкаў і побыту студэнты ў палявых умовах прыгатавалі ежу і прапанавалі журы ацаніць іх кулінарныя здольнасці. Затым студэнты прэзентавалі сваю каманду, выканаўшы песні, танцы і прадставіўшы невялікія інсцэніроўкі.
Акрамя таго, студэнты пераадолелі натуральныя і штучныя перашкоды, паказалі свае турысцкія навыкі, згулялі ў валейбол, дартс, «Такійскае метро», «Сумо» і «Ветрадуй».
- У конкурсе «Такійскае метро»студэнтам неабходна было сабраць найбольшую колькасць удзельнікаў сваёй каманды ў адным крузе. У «Сумо» купалаўцам мелася выпхнуць суперніка з кола, трымаючы ў руках фітбол. А ў конкурсе «Ветрадуй» студэнтам прапаноўвалі загасіць пластыкавы посуд як мага вышэй, - адзначыў Андрэй Генадзевіч Есін.
Лепшымі па выніках турзлёту сталі студэнты факультэта фізічнай культуры. Другое месца заняла каманда ваеннага факультэта. Тройку лідараў спаборніцтваў замкнула каманда факультэта біялогіі і экалогіі.
Варта адзначыць, што ўпершыню турзлёт з удзелам студэнцкіх каманд ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў у 2006 годзе, на працягу наступных пяці гадоў купалаўцы штогод выязджалі за межы горада і спаборнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.