У фінале конкурсу, які прайшоў у Мінску 16-18 мая, свае калекцыі адзення і аксесуараў прадставілі больш за 110 беларускіх дызайнераў. Чатыры калекцыі - ад студэнтак і супрацоўнікаў факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Журы, у складзе якога былі міжнародныя эксперты ў галіне моды і дызайну з Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Расіі і Украіны, назвалі пераможцаў і прызёраў у 8 намінацыях. Так, у катэгорыі «Адзенне для падлеткаў» трэцяе месца заняла студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Юлія Борыс з калекцыяй «Эндзі».
Як распавяла каардынатар, мастацкі кіраўнік і ідэйны натхняльнік дзяўчыны - дацэнт кафедры дызайну Вольга Пянькова, працы Юліі высока ацанілі эксперты.
– Калекцыя адзення для тынэйджэраў вясёлая, непасрэдная, забіяцкая, у кампазіцыі калекцыі выкарыстаны матывы сучаснага мастацтва, - пракаментавала Вольга Анатольеўна.
Усяго ад купалаўскага ўніверсітэта ў фінале фестывалю было прадстаўлена чатыры калекцыі адзення і аксесуараў. Гэта калекцыя «Fox red» Анастасіі Алесіюк, калекцыя «Light of life» Вольгі Войтавай і калекцыя «Back to Black» майстры вытворчага навучання факультэта мастацтваў і дызайну Дар'і Гайдук.
Адзначым, што рэспубліканскі фестываль-конкурс «Млын моды» праходзіць у Беларусі ў 26 раз. Этапы адбору, майстар-класы і семінары пачынаюцца восенню і доўжацца амаль год. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
- Коллекция «Энди» студентки факультета искусств и дизайна купаловского университета Юлии Борис