З 16 па 17 мая на Гожскім навучальным палігоне прайшоў чэмпіянат ваенных факультэтаў у грамадзянскіх установах вышэйшай адукацыі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 зборных каманд ваенных факультэтаў Рэспублікі Беларусь.
У камандным першынстве каманда ваеннага факультэта купалаўскага ўніверсітэта заняла другое месца. У складзе зборнай выступалі начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых палкоўнік Андрэй Лушнеўский, дацэнт кафедры падпалкоўнік Уладзіслаў Гаўронік, старэйшыя выкладчыкі кафедры падпалкоўнік Аляксандр Строк і маёр Алег Драпей, начальнік батальёна курантаў маёр Дзяніс Чарняцоў і курсавы афіцэр батальёна курсантаў капітан Дзмітрый Карпук.
У асабістым першынстве маёр Алег Драпей заняў другое месца ў практычнай стральбе з пісталета Макарава, а капітан Дзмітрый Карпук стаў другім у практычнай стральбе з аўтамата Калашнікава.
Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні чэмпіянату прыняла ПА / РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.