Маштабная экалагічная акцыя стала працягам міжнароднай экаініцыятывы WorldCleanUp па зборы смецця і прайшла ў Беларусі 5 кастрычніка.
Валанцёры Купалаўскага ўніверсітэта прыбіралі тэрыторыю ляснога масіва «Пышкі» і прыбярэжную тэрыторыю ракі Нёман. Усяго ў рамках акцыі 25 студэнтаў розных факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы сабралі 130 кг смецця. Варта адзначыць, што для купалаўцаў удзел у падобнай акцыі не першы: рабяты самі не раз станавіліся ініцыятарамі мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне навакольнага асяроддзя.
- Наш студэнцкі валанцёрскі атрад «Адкрытае сэрца», арганізаваны на базе факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, з вялізным задавальненнем удзельнічае ў экалагічнай акцыі ў Беларусі «Мы дапамагаем». Дадзенае жаданне студэнтаў грунтуецца на ведах аб экалагічнай сітуацыі на нашай планеце. Такімі акцыямі мы паляпшаем экалагічнае становішча і ўпрыгожваем наш горад, - падкрэслівае дацэнт кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Піваварчык.
Адначасова экалагічная акцыя прайшла ў дзясятках гарадоў Беларусі. Акрамя гродзенскіх студэнтаў прыбіраць вуліцы гарадоў, паркі, лясы і прыбярэжныя тэрыторыі выйшлі студэнты і навучэнцы беларускіх універсітэтаў і каледжаў з Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Мазыра, Жодзіна, Турава, Ляхавічаў і Баранавічаў. Усяго акцыя сабрала больш за 350 удзельнікаў.
Рэспубліканскі CleanUpDay быў рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі, а таксама Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Даведачна:
WorldCleanUpDay (Сусветны дзень уборкі) - адно з найбуйнейшых грамадскіх рухаў нашага часу. У пэўны дзень добраахвотнікі па ўсім свеце збіраюцца, каб пазбавіць планету ад смецця і сабраць адходы на пляжах, каля рэк, у лясах і на вуліцах. У гэтым годзе WorldCleanUpDay аб'яднаў валанцёраў з 157 краін.
Па матэрыялах grodnonews.by і ўлас.інф.