У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 9 па 18 лістапада 2015 года прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод жаночых каманд факультэтаў у рамках круглагадовай спартакіяды.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд.
На працягу шасці дзён дзяўчыны змагаліся за выхад у фінал. 18 лістапада адбыліся завяршальныя гульні, па выніках якіх пераможцам спаборніцтваў стала каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Леанідавіч Флярко, дэкан Алена Мікалаеўна Лівак).
Другое месца занялі прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Андрэй Васільевіч Болахаў, дэкан Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын), трэцяе - факультэта эканомікі і кіравання (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Віктар Леанідавіч Вайцішкін, дэкан Марына Яўгеньеўна Карпіцкая).
Месцы сярод астатніх каманд размеркаваліся наступным чынам:
4 месца – педагагічны факультэт;
5 месца – факультэт біялогіі і экалогіі;
6 месца – юрыдычны факультэт;
7 месца – інжынерна-будаўнічы факультэт;
8 место – філалагічны факультэт;
9 месца – факультэт псіхалогіі.
Лепшым гульцом турніру, на думку судзейскай калегіі, якую ўзначаліў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Сяргей Аляксандравіч Зянкевіч, прызнанастудэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дар'я Шашко.
- В ГрГУ имени Янки Купалы прошли соревнования по баскетболу среди женских команд
- В соревнованиях по баскетболу приняли участие 9 команд факультетов ГрГУ имени Янки Купалы
- Закрытие турнира по баскетболу среди женских команд в ГрГУ имени Янки Купалы
- Победителем соревнований стала команда факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы
- Победители и призеры соревнований по баскетболу среди женских команд ГрГУ имени Янки Купалы и тренеры