Спаборніцтвы адбыліся ў рамках круглагадовай спартакіяды Купалаўскага ўніверсітэта.
Спаборніцтвы праходзілі па наступных відах: у юнакоў - бег 100м, бег 800м, штурханне ядра, скачкі ў даўжыню, скачкі ў вышыню, эстафета 4х100м, эстафета 4х400м; у дзяўчат - бег 100м, бег 400м, штурханне ядра, скачкі ў даўжыню, скачкі ў вышыню, эстафета 4х100м, эстафета 4х400м.
У спаборніцтвах у юнакоў пераможцамі сталі студэнт ваеннага факультэта Аляксандр Налецкі (бег на 100 м), студэнт ваеннага факультэта Максім Копаць (бег на 800 м), студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Аляксей Рабы (штурханне ядра), студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Раман Кандрацюк ( скачкі ў даўжыню), студэнт ваеннага факультэта Васіль Селіванюк (скачкі ў вышыню). У эстафеце 4х100м перамог факультэт матэматыкі і інфарматыкі, у эстафеце 4х400м - ваенны факультэт.
У камандным заліку сярод юнакоў перамогу атрымаў ваенны факультэт (кіраўнік - начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Іван Крупеніч). Другое месца заняў факультэт матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык Аляксандр Флярко). На трэцім месцы - факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык Аляксандр Строк).
У спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод дзяўчат атрымалі перамогу студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Таццяна Гарбунова (бег на 100м), студэнтка юрыдычнага факультэта Юлія Траўкова (бег на 400м), студэнтка юрыдычнага факультэта Кацярына Зубкевіч (скачкі ў даўжыню і скачкі ў вышыню). У эстафетах 4х100м і 4х400м перамагла жаночая каманда юрыдычнага факультэта.
У камандным заліку сярод дзяўчат першае месца занялі прадстаўніцы юрыдычнага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання Аляксандр Кудзель), другое месца - факультэт матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык Аляксандр Флярко), трэцяе месца - за філалагічным факультэтам (кіраўнік фізічнага выхавання - выкладчык Валянціна Вашкевіч).