Да канца чацвёртага дня працы прыёмнай кампаніі-2025 дакументы падалі 2059 абітурыентаў.
На дзённую форму навучання прэтэндуе 1543 абітурыенты; на завочную - 52, на завочную скарочаную - 464 абітурыента.
У Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары горада Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 469 заяў. Лідзіруючыя пазіцыі займаюць Брэсцкая вобласць (240) і Мінская вобласць (129).
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых чатырох дзён уступнай кампаніі, 341 абітурыент мае магчымасць стаць студэнтам без уступных іспытаў, 24 паступаюць па-за конкурсам.
5 абітурыентаў з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 18 - пераможцамі III (абласнога этапа), 2 - пераможцы афіцыйных чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па алімпійскіх відах спорту, 2 - пераможцы VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "ProfSkills Belarus 2025".
131 абітурыент мае атэстат асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, 25 – дыплом з адзнакай. 436 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. 19 абітурыентаў з'яўляюцца ўладальнікамі 100-бальнага сертыфіката.
Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, працягнецца да 17 ліпеня ўключна (да 19 ліпеня - на ваенны факультэт). Унутраныя ўступныя выпрабаванні будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 18 па 25 ліпеня. Інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных экзаменаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500