Сёння, 16 ліпеня, прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу «Яны змагаліся, каб мы мірна жылі!», прысвечаным Дню вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У гэты знамянальны дзень, напоўнены памяццю аб мужнасці і самаахвярнасці герояў-вызваліцеляў Гродна, каля Вечнага агню адбыўся мітынг «Яны змагаліся, каб мы мірна жылі!». Сярод удзельнікаў мерапрыемства - прадстаўнікі абласной і гарадской адміністрацыі, праваахоўных структур, ветэранскіх і грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі ўстаноў і юныя жыхары горада. Да мітынгу далучыліся і купалаўцы.
У знак глыбокай падзякі і павагі прысутныя ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам у парку Ж.Э. Жылібера і схілілі галовы падчас хвіліны маўчання. Гэтая цырымонія стала сімвалам памяці пра герояў, якія змагаліся за свабоду беларускай зямлі.
Удзел купалаўцаў у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падкрэслівае непарыўную сувязь пакаленняў, сімвалізуе адзінства, патрыятызм і імкненне захаваць гістарычную памяць.