У Купалаўскім універсітэце працягваецца фестываль-конкурс «Сямейны калейдаскоп». Удзельнікі ўжо паспелі паказаць сваю пару і прадэманстраваць веды аб інстытуце сям'і. Сёння, 16 кастрычніка, удзельнікаў чакаў конкурс, поўны крэатыву, – гульня па станцыях «Сямейны компас».
На пачатку мерапрыемства студэнцкім парам выдалі маршрутны ліст са станцыямі. На кожнай з іх пара павінна была зрабіць крэатыўную фатаграфію і апублікаваць яе ў інстаграм са спецыяльным хэштэгам.
Выбудоўваючы найлепшы маршрут і прыдумляючы крэатыўную ідэю для фота, студэнцкія пары яшчэ больш зблізіліся і атрымалі зарад пазітыву.
Удзельнікам застанецца справіцца з апошнім выпрабаваннем – конкурсам відэаролікаў «Аб сямейных каштоўнасцях», а затым стане вядома, якая студэнцкая пара будзе прызнана самай лепшай.