Асноўныя механізмы стымулявання навуковай і інавацыйнай дзейнасці супрацоўнікаў універсітэта
Выкананне навукова-даследчых работ
1. Стымуляванне выканаўцаў НДДКР, што фінансуюцца з пазабюджэтных крыніц
Уліковая палітыка ўніверсітэта ў 2014 вызначае адлічэнні па НДДКР, на фінансаванне накладных выдаткаў у памеры 20% ад аб'ёму работ, за вылікам выдаткаў па працах, выкананым іншымі арганізацыямі, па ўсіх тэмах, за выключэннем:
– НДДКР, якія выконваюцца за кошт сродкаў прадпрыемстваў и арганізацый і на іх тэрыторыі, з аб'ёмам фінансавання больш за 200 млн. руб.;
–НДДКР, якія выконваюцца за кошт замежных заказчыкаў (экспарт навукова-тэхнічнай прадукцыі і паслуг).
З мэтай стымулявання заключэння дамоваў на выкананне пералічаных НДДКР, для іх вызначаныя адлічэнні на фінансаванне накладных выдаткаў у памеры 3% ад аб'ёму работ.
2. Размеркаванне прыбытку ад выканання НДР для прэміравання выканаўцаў
Не менш за 75% сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання, сфарміраванага з атрыманай ад выканання НДР прыбытку, накіроўваецца на стымуляванне інавацыйнай, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасці супрацоўнікаў універсітэта.
Прэміраванне супрацоўнікаў за заключэнне дамовы з прадпрыемствамі і арганізацыямі на выкананне НДР або пастаўку навукова-тэхнічнай прадукцыі (працэнт ад прыбытку):
– з прадпрыемствамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь – 20%;
– з замежнымі арганізацыямі – 30%.
Загад № 348 от 09.04.2015 г. «Аб матэрыяльным стымуляванні (прэміраванні) работнікаў за асаблівыя дасягненні ў галіне НДІД»
3. Гранты для правядзення сумесных навуковых даследаванняў БДУ – ГрДУ
Мэта грантаў – падтрымка сумесных даследаванняў па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў.
Крыніца фінансавання – уласныя сродкі ГрДУ, што накіроўваюцца на заработную плату выканаўцам ў форме прэміравання.
Патрабаванні да вынікаў праекта – справаздача, апублікаванне вынікаў.
Загад № 570 ад 28.04.2010 г. «Аб зацвярджэнні «Палажэння аб конкурсе сумесных Грантаў для правядзення навуковых даследаванняў ГрДУ і БДУ»
Палажэнне аб конкурсе сумесных Грантаў для правядзення навуковых даследаванняў ГрДУ і БДУ
Публікацыйная актыўнасць
1. Прэміраванне за публікацыі ў выданнях з высокім узроўнем цытавання:
–публікацыя артыкула ў часопісе, які мае імпакт-фактар (уключаным у базы дадзеных SCOPUS і (або) Web of Knowledge) – 15 базавых велічынь, плюс дадаткова 3 базавыя велічыні за кожную поўную адзінку імпакт-фактару часопіса;
– публікацыя артыкула ў часопісе, які мае Расійскі індэкс навуковага цытавання - 6 базавых велічынь;
– публікацыя манаграфіі, рэцэнзія на якую апублікаваная ў часопісе, які мае імпакт-фактар (уключаным ў базы дадзеных SCOPUS і (або) Web of Knowledge) – 70 базавых велічынь.
Пры наяўнасці суаўтараў і адсутнасці дакумента аб размеркаванні аўтарскага ўкладу прэміраванне ажыццяўляецца роўнымі долямі для кожнага з суаўтараў.
Суаўтары, якія не з'яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі ўніверсітэта, не прэміруюцца
Загад № 348 от 09.04.2015 г. «Аб матэрыяльным стымуляванні (прэміраванні) работнікаў за асаблівыя дасягненні ў галіне НДІД»
2. Дадатковыя меры стымулявання публікацыйнай актыўнасці
Аплата кошту перакладу артыкула на англійскую мову і яе публікацыі (у эквівалентным памеры да 50 базавых велічынь) у выданнях з высокім узроўнем цытавання за кошт уласных сродкаў універсітэта прымаецца Навукова-тэхнічным саветам па факце апублікавання артыкула.
Стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
1. Заахвочванне аўтараў аб'ектаў прамысловай уласнасці:
Прэміраванне аўтараў патэнтаў:
– на вынаходніцтва - 10 базавых велічынь;
– на карысную мадэль - 5 базавых велічынь.
Пры заключэнні ліцэнзійнай дамовы аўтара патэнта дадаткова прэміруюць у памеры 25% атрыманага ўніверсітэтам прыбытку ў выніку рэалізацыі правоў на АСС.
Загад № 348 от 09.04.2015 г. «Аб матэрыяльным стымуляванні (прэміраванні) работнікаў за асаблівыя дасягненні ў галіне НДІД»
Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы даследаванняў
1. Набыццё абсталявання для падраздзяленняў, якія паказваюць высокую выніковасць навуковай дзейнасці
Прыярытэтнае ўключэнне ў план закупак унікальнага і дарагога навуковага абсталявання заявак факультэтаў і кафедраў - лідараў у прыцягненні праектных сродкаў.
2. Размеркаванне прыбытку ад выканання НДР
Не менш за 75% сродкаў фонду вытворчага і сацыяльнага развіцця, сфарміраванага з атрыманай ад выканання НДР прыбытку, накіроўваецца на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзяленняў - выканаўцаў НДР.
Правядзенне навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў
1. Падтрымка навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўніверсітэце
Забеспячэнне фінансавай падтрымкі (за кошт мэтавых сродкаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) выдання прац не больш за 1 міжнародную і 1 студэнцкую канферэнцюй высокага ўзроўню на факультэце ў год.
Падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі
1. Прэміраванне за абарону дысертацый супрацоўнікаў універсітэта
Дысертацыя | Памеры прэмій |
Спашукальнік | Кіраўнік |
Кандыдацкая | 50 базавых велічынь | 45 базавых велічынь |
Доктарская | 100 базавых велічынь | 35 базавых велічынь |
Загад № 1427 ад 19.12.2012 г. «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў, якім прысуджаны вучоные ступені і выданы нацыянальныя дыпломы доктара навук або кандыдата навук»
2. Матэрыяльная падтрымка работнікаў, якія завяршаюць працу над дысертацыяй
Уключае стымулюючыя штомесячныя і разавыя выплаты, гранты (грант рэктара), кампенсацыю выдаткаў работніка, панесеных у сувязі з падрыхтоўкай дысертацыі.
Загад № 1013 ад 11.07.2011 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый»
Загад № 725 ад 09.07.2014 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб грантах рэктара ў новай рэдакцыі»
3. Накіраванне супрацоўнікаў універсітэта на навучанне ў мэтавую аспірантуру і дактарантуру
Ажыццяўляецца конкурсны адбор кандыдатур з ліку супрацоўнікаў універсітэта і іх наступнае накіраванне ў мэтавую аспірантуру і дактарантуру за кошт сродкаў універсітэта.
4. Заахвочванне эфектыўна працуючых кіраўнікоў аспірантаў
Разовая надбаўка ў памеры 50% службовага акладу прафесарам і (або) дактарам навук, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва двума і больш аспірантамі.
Памяншэнне вучэбнай нагрузкі кіраўнікам, якія за апошнія тры гады забяспечылі падрыхтоўку не менш за адну кандыдацкаю дысертацыю, абароненую у тэрмін не пазней, чым на працягу года пасля заканчэння аспірантуры, і ажыццяўляюць кіраўніцтва аспірантам, які апублікаваў не менш за тры навуковыя артыкулы ў выданнях, уключаных у пералік ВАК .
5. Падтрымка маладых вучоных і аспірантаў
Матэрыяльная дапамога маладым вучоным ва ўзросце да 32 гадоў з ліку магістрантаў, аспірантаў завочнай формы навучання і выпускнікоў аспірантуры ў памеры 2 базавых велічынь штоквартальна пры ўмове актыўнага правядзення навуковых даследаванняў, наяўнасці публікацый і ўдзелу ў навукова-тэхнічных распрацоўках.
Дадаткова:
5,9 % стыпендыяльнага забеспячэння вылучаецца на выплату надбавак і матэрыяльную дапамогу аспірантам;
1,6% стыпендыяльнага забеспячэння накіроўваецца на матэрыяльную дапамогу аспірантам для ўдзелу ў навукова-арганізацыйных мерапрыемствах.
Загад № 611 ад 29.05.2009 г. «Аб зацвярджэнні Парадку аказання матэрыяльнай падтрымкі маладым вучоным установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
Навукова-даследчая работа студэнтаў
Студэнты, якія актыўна займаюцца і якія дамагліся значных вынікаў у навукова-даследчай рабоце, узнагароджваюцца дыпломамі, граматамі, грашовымі прэміямі, навуковымі камандзіроўкамі на канферэнцыі, прадстаўляюцца да імянных і павышаных стыпендый, атрымліваюць рэкамендацыі для паступлення ў магістратуру і аспірантуру.
Формы стымулявання навукова-даследчай работы студэнтаў ўключаюць:
1. Арганізацыя правядзення Персанальнага конкурсу студэнтаў-даследчыкаў
У адпаведнасці з актуальным Палажэннем аб персанальным конкурсе студэнтаў-даследчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы штогод праводзіцца Персанальны конкурс студэнтаў-даследчыкаў універсітэта, які, пры дапамозе спецыяльна распрацаванай рэйтынгавай ацэнкі студэнцкіх навуковых дасягненняў, выяўляе лепшых даследчыкаў.
Па выніках конкурсу шэсць пераможцаў у дзвюх намінацыях - «Гуманітарныя навукі» і «Натуральна-тэхнічныя навукі» ўзнагароджваюцца Дыпломамі трох пераможных катэгорый і грашовымі прэміямі.
Прэміраванне пераможцаў:
Катэгорыя | Памеры прэмій |
1-е месца | 8 базавых велічынь |
2-е месца | 6 базавых велічынь |
3-е месца | 4 базавыя велічыні |
Загад № 251 ад 11.03.2012 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку правядзення персанальнага конкурсу сярод студэнтаў-даследчыкаў ГрДУ імя Я. Купалы»
Загад № 474 ад 07.05.2014 г. «Аб арганізацыі персанальнага конкурсу студэнтаў-даследчыкаў»
2. Прэміраванне студэнтаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ і іх кіраўнікоў
Па выніках штогадовага Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь студэнты, якія сталі лаўрэатамі конкурсу і/або работам якіх прысвоена першая катэгорыя, узнагароджваюцца прэміямі ў памеры 7 і 5 базавых велічынь адпаведна.
Студэнты, работам якіх прысуджана другая і трэцяя катэгорыі, узнагароджваюцца дыпломамі другой і трэцяй катэгорый.
3. Прэміраванне навуковых кіраўнікоў студэнтаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ
Па выніках штогадовага Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студентаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь навуковыя кіраўнікі студэнтаў, якія сталі лаўрэатамі конкурсу і/або работам якіх прысуджана першая катэгорыя, узнагароджваюцца прэміямя на аснове пададзенага дэканам факультэта прадстаўлення на імя рэктара аб прэміраванні навуковага кіраўніка з фонду зарабатнай платы ПВС: – за навуковае кіраўніцтва студентамі, якія атрымалі дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь у памеры 20 гадзін за адну работу; – кіраўнікоў навукова-даследчыцкіх студэнцкіх гурткоў (студэнцкай навукова-даследчыцкай лабараторыі), якія падрыхтавалі на менш за 2 прызавыя конкурсныя навуковыя работы, выставачныя экспанаты ў памеры 50 гадзін.
Кваліфікацыя | Кошт пагадзіннай аплаты працы |
прафесар, доктар навук | 3,3 руб |
дацэнт, кандыдат навук | 3,25 руб. |
без вучонай ступені | 2,75 руб. |
Пастанова Савета ўніверсітэта №10.1-ПС ад 25.11.2013 г.
4. Узнагароджанне студэнтаў Ганаровымі дыпломамі Студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта
У адпаведнасці з актуальным Палажэннем аб Студэнцкім навуковым таварыстве ГрДУ імя Янкі Купалы і Палажэннем аб Ганаровым дыпломе студэнцкага навуковага таварыства ГрДУ імя Янкі Купалы па выніках навукова-даследчыцкай работы за год найбольш паспяховыя студэнты-даследчыкі ўзнагароджваюцца ганаровымі дыпломамі Студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта.
Загад № 209 ад 01.03.2006 г. «Аб арганізацыі работы студэнцкага навуковага таварыства»
Загад № 593 ад 23.05.2006 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Ганаровым дыпломе студэнцкага навуковага таварыства»