Грамадзянска-патрыятычны марафон
2017
Перамогу ў грамадзянска-патрыятычным марафоне «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» атрымала каманда школьнікаў Ленінскага раёна г. Гродна. Другое месца заняла каманда факультэта эканомікі і кіравання. Трэцяе месца - каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Пераможцы грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» сталі вядомыя на ўрачыстай цырымоніі закрыцця 6 мая 2017 года, якая адбылася на стадыёне вучэбнага корпуса №6 універсітэта па ул.Захарова, 32.
У гэтым годзе свята спорту, маладосці і крэатыву аб'яднаў адміністрацыю ўніверсітэта, выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў, навучэнцаў Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў, школьнікаў горада і выхаванцаў дзіцячых садкоў Гродна. Сярод ганаровых гасцей - ветэран Вялікай Айчыннай вайны Яўген Далідовіч.
Пачалася ўрачыстасць з параду ўдзельнікаў, да якіх звярнулася галоўны спецыяліст сектара па ахове правоў дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Алена Драмлюг.
–Як адно імгненне праляцелі тры месяцы, падчас якіх праходзілі конкурсныя выпрабаванні грамадзянска-патрыятычнага марафону, дзе сябе годна паказалі і студэнты, і навучэнцы каледжаў і нашы школьнікі, - падкрэсліла Алена Тадэвушаўна. - Хлопцы прадэманстравалі свае самыя лепшыя якасці, якія дапамогуць ім будаваць будучыню квітнеючай Беларусі.
Адкрыў марафон прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Сянько, які адзначыў, што правядзенне гэтага маштабнага свята для гарадской грамадскасці стала традыцыйным.
– Ідэя арганізацыі марафону паўстала ў студэнтаў, яе падтрымала адміністрацыя ўніверсітэту, - адзначыў Васілій Васільевіч. - Правядзенне грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» напярэдадні вялікага дня - Дня Перамогі сімвалічна. Бо мы павінны памятаць і шанаваць подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў, якія падарылі нам мірнае неба над галавой.
Першымі на старт выйшлі выхаванцы дзіцячых садкоў горада. Дзяўчынкі і хлопчыкі пераадольвалі на роварах дыстанцыю ў 400 метраў. Па выніках спаборніцтва ўсе выхаванцы ясляў-садоў атрымалі граматы з рук начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксаны Котавай.
Наступнымі на стадыёне спаборнічалі сямейныя каманды, якія прадстаўляюць факультэты нашага ўніверсітэта і школы Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада. У заключных этапах конкурсу «Тата, мама, я - спартыўная сям'я» удзельнікі пераадольвалі дыстанцыю: мамы беглі ў руках з мячом на тэніснай ракетцы і скакалі праз скакалку, затым перадавалі эстафету татам, якія клюшкай абводзілі мяч вакол фішак і скакалі ў мяшках. Завяршалі дыстанцыю з мячом у руках дзеці.
Лепшай, на думку журы і па выніках шэрагу конкурсаў, стала сям'я Iрха, якая прадстаўляе факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца было прысуджана сям'і Матус, якая выступала за каманду школьнікаў Кастрычніцкага раёна, а трэцяе - сям'і Санюкевічаў, якая прадстаўляла школьнікаў Ленінскага раёна. Дыплом удзельніка атрымала сям'я Бародзіч, якая выступала за факультэт фізічнай культуры.
Завяршальным змаганнем марафону стала ваенна-спартыўная эстафета. Юнакам трэба было прабегчы 100 м з аўтаматамі, пераадолець такую ж дыстанцыю ў агульнавайсковым ахоўным гарнітуры і перадаць аўтаматы дзяўчатам, якія таксама беглі дыстанцыю ў 100 м. Тут першай стала каманда ваеннага факультэта, другой - каманда факультэта фізічнай культуры, а трэцяй - студэнты факультэта эканомікі і кіравання.
Падчас свята перад гледачамі выступілі салісты вакальнай студыі «УніSONG» і чэрлідзерскія каманды.
Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» у 2017 годзе уключаў у сябе шэсць цыклаў мерапрыемстваў: цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі», цыкл творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня», цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў», цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» і конкурс «Тата, мама, я - спартыўная сям'я» і турыстычны злёт.
- Цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі».
Вынікі Цыкла: 1 месца - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, 2 месца - факультэт псіхалогіі, 3 месца - школьнікі Кастрычніцкага раёна горада Гродна.
Цыкл уключаў два конкурсы: конкурс плакатаў «Ва славу Вялікай перамогі» (1 месца - факультэт псіхалогіі, 2 месца - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, 3 месца - юрыдычны факультэт) і конкурс «Гісторыя і культура Беларусі» (1 месца - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, 2 месца - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна, 3 месца - філалагічны факультэт).
Падчас конкурсу «Ва славу Вялікай Перамогі» удзельнікам прапанавалі ў электронным выглядзе намаляваць плакат, прысвечаны адной з тэм: вядомым і невядомым бітвам Вялікай Айчыннай вайны, героям Перамогі і іншым шматлікім падзеям тых далёкіх часоў. У першую чаргу журы ацэньвала адпаведнасць прадстаўленых плакатаў тэматыцы конкурсу, а затым глядзела на мастацкую і тэхнічную якасць плакатаў. Лепшую працу на конкурс, на думку экспертаў, прадставілі студэнты факультэта псіхалогіі. Другое месца прысудзілі плакату, створанаму студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Трэцяе - студэнтам юрыдычнага факультэта.
У рамках інтэлектуальнага цыклу ўдзельнікі таксама праходзілі кампутарнае тэсціраванне па гісторыі і культуры Беларусі.
Па выніках тэстаў найбольшую колькасць балаў набралі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, школьнікі Ленінскага раёна г. Гродна і прадстаўнікі філалагічнага факультэта.
Па выніках цыкла інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі» перамога дасталася студэнтам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Другімі сталі студэнты факультэта псіхалогіі, а трэцімі - школьнікі Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
- Третье место на конкурсе плакатов «Во славу Великой Победы» заняли школьники Октябрьского района г. Гродно
- Второе место у студентов факультета психологии купаловского университета
- Победителями конкурса плакатов признаны студенты факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы
- Цыкл творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня».
Вынікі Цыкла: 1 месца - юрыдычны факультэт, 2 месца - філалагічны факультэт, 3 месца - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна.
Цыкл уключаў наступныя конкурсы: грамадзянская-патрыятычны краязнаучы праект «Збяры Беларусь у сваiм сэрцы» (1 месца - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна, 2 месца - педагагічны факультэт, 3 месца - юрыдычны факультэт), творчы конкурс «I ня змоукнуць нiколi Купалавы словы» (1 месца - факультэт мастацтваў і дызайну, 2 месца - філалагічны факультэт, 3 месца - юрыдычны факультэт), конкурс чэрлідзерскіх груп (намінацыя «танцавальная (Dance)» 1 месца - юрыдычны факультэт, 2 месца - факультэт эканомікі і кіравання, 3 месца -Тэхналагічны каледж; намінацыя «спартыўная (Cher)» 1 месца - факультэт фізічнай культуры, 2 месца - факультэт біялогіі і экалогіі, 3 месца - філалагічны факультэт і школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна).
Першы конкурс цыкла - грамадзянска-патрыятычны краязнаўчы праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» ў гэтым годзе праходзіў пад агульнай тэмай «Песняры зямлі роднай». Удзельнікам неабходна было прадставіць на конкурс журы відэаролік, фотапрэзентацыю,сачыненне і верш. Усе працы былі прысвечаны культурным дзеячам Беларусі.
У першую чаргу журы звяртала ўвагу на змястоўнасць і інфарматыўнасць прадстаўленых матэрыялаў. Ацэнцы падлягалі творчы складнік, мастацкая прывабнасць і арыгінальнасць падачы работ, а таксама іх лагічнасць і завершанасць.
Па выніках дадзенага спаборніцтва пераможнае першае месца прысудзілі камандзе школьнікаў Ленінскага раёна. Другое месца занялі студэнты педагагічнага факультэта, трэцяе - юрыдычнага, чацвёртае - факультэта псіхалогіі.
Як адзначылі арганізатары, асноўнымі задачамі конкурсу сталі фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўнай культуры, выхаванне павагі да дасягненняў свайго народа, яго багатай гісторыі і культуры. Таксама змаганне было накіравана на вывучэнне гісторыка-культурных, сацыяльных і прыродных аб'ектаў Беларусі, пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі і культуры Гродзеншчыны, развіццё творчых здольнасцяў удзельнікаў.
Другім выпрабаваннем цыклу стаў свабодны творчы конкурс «І ня змоўкнуць ніколі Купалавы словы», дзе студэнты, навучэнцы каледжаў і школьнікі горада прадставілі нумары мастацкай самадзейнасці. Хлопцы выконвалі песні, танцавалі, чыталі вершы і прозу, выступілі з тэатралізаванымі прадстаўленнямі.
Найбольш творчымі, на думку журы, былі прызнаныя студэнты факультэта мастацтваў і дызайну. Другімі сталі студэнты філалагічнага факультэта, трэцімі - юрыдычнага. Чацвёртае месца ў школьнікаў Ленінскага раёна г. Гродна.
Завяршэннем цыкла стаў конкурс чэрлідзерскіх груп. Студэнты, навучэнцы каледжаў і школьнікі горада спаборнічалі ў двзюх катэгорыях - танцавальнай «Dance» і спартыўнай «Cher». На выступ удзельнікам давалася 3 хвіліны. За гэты час рабяты павінны былі у поўнай меры прадставіць арыгінальны відовішчны нумар з элементамі акрабатыкі і гімнастыкі.
Судзейская калегія ўлічвала ўзровень мастацкай і тэхнічнай якасці кампазіцыі, сінхроннасць удзельнікаў, гнуткасць, расцяжку ў выкананні гімнастычных і акрабатычных элементаў, чэр-скачкі, складанасць праграмы і неардынарнасць творчай ідэі.
У намінацыі «Dance» лепшымі прызнаны студэнты юрыдычнага факультэта. Другое месца за камандамі факультэта эканомікі і кіравання і Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
У катэгорыі «Cher» перамога дасталася студэнтам факультэта фізічнай культуры. Другое месца занялі прадстаўнікі факультэта біялогіі і экалогіі, трэцяе - школьнікі Ленінскага раёна г. Гродна.
- Цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў»
Вынікі Цыкла: 1 месца - факультэт мастацтваў і дызайну, 2 месца - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна, 3 месца - Тэхналагічны каледж.
Цыкл уключаў наступныя конкурсы:
- конкурс «Гаспадар i Гаспадыня» (1 месца - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна, 2 месца - факультэт біялогіі і экалогіі, 3 месца - факультэт мастацтваў і дызайну), які складаецца з конкурсу па выпечцы хлеба (1 месца - факультэт эканомікі і кіравання, 2 месца - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна, 3 месца - педагагічны факультэт) і конкурсу па вырабе шпакоўняў (1 месца - Тэхналагічны каледж, 2 месца - факультэт мастацтваў і дызайну, 3 месца - факультэт біялогіі і экалогіі);
-конкурс творчых работ «Увесь свет дзецям» (1 месца - Тэхналагічны каледж, 2 месца - факультэт мастацтваў І дызайну, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, 3 месца - школьнікі Кастрычніцкага раёну горада Гродна);
-конкурс «Духоўная спадчына маёй сям'і» (1 месца - факультэт мастацтваў і дызайну, 2 месца - факультэт псіхалогіі, 3 месца - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна).
Першымі да выканання заданняў конкурсу «Гаспадар i Гаспадыня» прыступілі юнакі, якія ў Тэхналагічным каледжы купалаўскага ўніверсітэта выраблялі шпакоўні. На будаўніцтва домікаў для птушак удзельнікам давалася 4 гадзіны. Перад тым, як прыступіць да працы, хлопцы вывучылі тэхналогію і працэс вырабу шпакоўні, падрыхтавалі эскіз і зрабілі дэталіроўку вырабу. Затым удзельнікі канструявалі домік, дэкаравалі яго, афарбоўвалі і дадавалі іншыя элементы.
Лепшым, на думку журы, лічылася тая шпакоўня, якая мела годны знешні выгляд і арыгінальны дызайн, была якасна зроблена і аформлена, а таксама адпавядала патрабаванням функцыянальнасці.
Не менш патрабавальнымі эксперты былі да работ дзяўчат, якія выпякалі хлеб у вучэбна-вытворчай лабараторыі тэхналогіі грамадскага харчавання ГрДУ імя Янкі Купалы. Так, выраб павінен быў мець арыгінальнае і вытанчанае афармленне, апетытны выгляд, добрыя смакавыя якасці, адпаведны колер і пах. Таксама канкурсанткам неабходна было выканаць сучасныя патрабаванні пры падачы і падрыхтоўцы стравы ва ўстаноўлены тэрмін.
- Во время конкурса «Гаспадар і гаспадыня», проходившего в рамках гражданско-патриотического марафона «Вместе – за сильную и процветающую Беларусь», девушки пекли хлеб
- На выполнение непростого задания студенткам, учащимся колледжей ГрГУ имени Янки Купалы и школьникам города давалось 2 часа
- По итогам конкурса девушки выпекли свой хлеб и представили его жюри
- К конкурсным работам девушек предъявлялись высокие требования
- В мастерской Технологического колледжа ГрГУ имени Янки Купалы юноши мастерили скворечники
- Участники конкурса конструировали домик, декорировали его, окрашивали и добавляли дополнительные элементы
- Лучшим, по мнению жюри, считался тот скворечник, который имел достойный внешний вид и оригинальный дизайн, был качественно сделан и оформлен, а также соответствовал требованиям функциональности
У рамках конкурсу творчых работ «Увесь свет дзецям» студэнтам купалаўскага ўніверсітэта, навучэнцам каледжаў і школьнікам горада неабходна было праявіць свае творчыя здольнасці і стварыць цікавыя працы для дзяцей. Удзельнікі прадставілі мяккія цацкі, карціны, выкананыя ў розных тэхніках, тапіарыі, упрыгожванні для дома з паперы, скуры і іншых матэрыялаў, а таксама міні-скульптуры.
Усе працы, прадстаўленыя рабятамі, будуць выкарыстаныя падчас дабрачынных акцый і мерапрыемстваў. А сродкі, атрыманыя ад іх рэалізацыі, будуць накіраваны ў дзіцячыя дамы і інтэрнаты, і на дапамогу ў лячэнні хворых дзяцей.
Пры ацэнцы вырабаў журы ўлічвала арыгінальнасць задумы, мастацкі і эстэтычны ўзровень твора, творчую індывідуальнасць, тэхніку і якасць выканання.
Найбольш арыгінальнымі працамі, на думку судзейскай камісіі, былі вырабы, якія прадстаўлены навучэнцамі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Другое месца падзялілі студэнты факультэта мастацтваў і дызайну і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Трэцяе ў школьнікаў Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
- Наиболее оригинальными работами в конкурсе творческих работ «Весь мир детям», по мнению судейской комиссии, были изделия, представленные учащимися Технологического колледжа ГрГУ имени Янки Купалы
- Второе место разделили студенты факультета истории, коммуникации и туризма
- Также вторыми стали студенты факультета искусств и дизайна
- Третье у школьников Октябрьского района г. Гродно
- Творческие работы школьников Ленинского района г. Гродно
- Творческая работа студентов юридического факультета
- Творческие работы студентов педагогического факультетов
- Творческие работы студентов факультета психологии
- Творческие работы студентов филологического факультета
- Творческая работа студентов факультета биологии и экологии
- Творческая работа студентов факультета экономики и управления
- Творческие работы студентов факультета инновационных технологий машиностроения
- Творческая работа студентов факультета математики и информатики
Для ўдзелу ў фотаконкурсе «Духоўная спадчына маёй сям'і» ўдзельнікам грамадзянска-патрыятычнага марафону прапанавалі ў сваіх фота адлюстраваць сямейныя каштоўнасці. Нехта з рабят стараўся захаваць на здымках сямейныя рэліквіі, альбомы і медалі сваіх дзядоў і бацькоў, якія не проста прайшлі выпрабаванні армейскай службы, а спазналі нягоды вайны. Хтосьці з удзельнікаў прадставіў фота, дзе адлюстраваны моманты бесклапотнага дзяцінства, а нехта палічыў самай галоўнай сямейнай каштоўнасцю чаканне і з'яўленне дзяцей.
На думку журы, лепшыя фота, якія найбольш ёміста адлюстроўваюць духоўную спадчыну сям'і, прадставілі студэнты факультэта мастацтваў і дызайну. Другое месца прысудзілі камандзе студэнтаў факультэта псіхалогіі, а трэцяе - школьнікам Ленінскага раёна г. Гродна.
Перш за ўсё, судзейская камісія ацэньвала адпаведнасць прадстаўленай работы тэме конкурсу, актуальнасць і глыбіню раскрыцця фота, выразнасць і арыгінальнасць аўтарскага рашэння, творчы падыход, мастацкі і эстэтычны ўзровень твора, тэхніку і якасць выканання.
- Первое место в конкурсе заняли студенты факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы. Фото «Управление информационными ресурсами»
- Фото «Альбом» (факультет искусств и дизайна)
- Фото студентов факультета искусств и дизайна
- Фото «Зенит» (факультет искусств и дизайна)
- Фото «Лампа» (факультет искусств и дизайна)
- Второе место в конкурсе присудили студентам факультета психологии ГрГУ имени Янки Купалы
- Фото «Память» (факультет психологии)
- Фото «Тянется, тянется к нам от родного порога, Детства и юности нашей незримая нить!» (факультет психологии)
- Третье место у школьников Ленинского района г. Гродно. Фото «Взгляд длиною в жизнь...бабушка -мама-дочь»
- Фото «В ожидании чуда...» (Ленинский район г. Гродно)
- Фото «Счастье нельзя купить, но его можно родить!» (Ленинский район г. Гродно)
- Фото «Первые лучики солнца...» (Ленинский район г. Гродно)
- Фото «Дети — это детище гениальности родословия» (Ленинский район г. Гродно)
- Цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы».
Вынікі Цыкла: 1 месца - ваенны факультэт, 2 месца - факультэт фізічнай культуры, 3 месца - факультэт эканомікі і кіравання.
Цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» праходзіў на базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Удзельнікі пераадольвалі пяць выпрабаванняў, у кожным з якіх былі вызначаны пераможцы ў камандным і асабістым заліках. У фінале грамадзянска-патрыятычнага марафону хлопцам трэба было яшчэ прабегчы ваенна-спартыўную эстафету.
У конкурсе «Ваджэнне баявых машын» удзельнікам неабходна было праехаць маршрут з перашкодамі на час на трэнажоры-сімулятары БМП-2. Нягледзячы на складанасці кіравання «баявой машынай» і студэнты, і навучэнцы каледжаў, і школьнікі горада паспяхова справіліся з пастаўленай задачай і паказалі добрыя вынікі.
У асабістым заліку лепшымі былі прызнаны курсанты ваеннага факультэта Мікіта Ярмак (асабісты час - 1,04 мін) і Аркадзь Жагора (асабісты час - 1,10 мін), студэнт факультэта біялогіі і экалогіі Валерый Антушэвіч (асабісты час - 1,10 мін).
У камандным заліку перамогу заваявалі таксама курсанты ваеннага (агульны час - 4,55 мін). Другое месца прысудзілі студэнтам інжынерна-будаўнічага факультэта (агульны час - 5,27 мін), трэцяе - студэнтам факультэта эканомікі і кіравання (агульны час - 5,55 мін).
Па ўмовах конкурсу «Трапны стралок» хлопцы стралялі па мішэнях на электронным стралковым трэнажоры. На выкананне задання давалася 40 боепрыпасаў і 60 секунд.
Лепшы вынік, як і ў мінулым выпрабаванні, паказаў курсант ваеннага факультэта Аркадзь Жагора. На яго рахунку 80 ачкоў. Другое месца заняў студэнт факультэта фізічнай культуры Яўген Вярбіцкі. Хлопец набраў 82 ачкі. Трэцяе месца ў навучэнца Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча Аляксандра Козуна. У яго скарбонцы - 81 ачко.
І зноў у камандным заліку роўных не было курсантам ваеннага факультэта. Другімі ізноў сталі хлопцы інжынерна-будаўнічага факультэта, а трэцімі - факультэта эканомікі і кіравання.
Падчас «Паласы перашкод» юнакі беглі 40 метраў і пераадольвалі падвойную бэльку, дакранаючыся да зямлі паміж імі, затым 5 стоек «зігзагам», штурмавую сценку праз верх і паўзлі пад гарызантальнай сеткай. Дзяўчаты ж пераадольвалі 3 падоўжных бярвёны, не дакранаючыся да зямлі, «лабірынт» і фінішавалі.
Пераможцам этапу стала каманда Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, якая справілася з перашкодамі за 1,03 мін. Другое месца - студэнты факультэта фізічнай культуры з вынікам 1,04 мін, трэцяе - навучэнцы Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча з вынікам 1,04 мін.
Давялося ўдзельнікам конкурсу «Кідальнік» кідаць гранаты («даўбешкі» і мячы) на дакладнасць у круг дыяметрам 4 м, які быў падзелены на дзве зоны - унутраную і знешнюю. За трапленне ва ўнутраную зону ўдзельнік атрымліваў 10 ачкоў, у знешнюю - 5 ачкоў.
Лепшымі тут па традыцыі сталі прадстаўнікі ваеннага факультэта, якія набралі 85 балаў. Другімі апынуліся навучэнцы Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. На іх рахунку 80 балаў, трэцімі - студэнты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. У іх скарбонцы 65 балаў.
У завяршальным конкурсе «Асілак» юнакі падцягваліся на перакладзіне, а дзяўчаты ўздымалі тулава са становішча лежачы на спіне на працягу адной хвіліны.
У камандным заліку перамога зноў дасталася камандзе ваеннага факультэта (агульны вынік - 170 балаў). Другое месца ў каманды педагагічнага факультэта (агульны вынік - 156 балаў), трэцяе - у каманды факультэта матэматыкі і інфарматыкі (агульны вынік - 155 балаў).
Завяршальным змаганнем марафону стала ваенна-спартыўная эстафета, якая была праведзена на заключных мерапрыемствах марафону 06.04.2017. Юнакам трэба было прабегчы 100 м з аўтаматамі, пераадолець такую ж дыстанцыю ў агульнавайсковым ахоўным гарнітуры і перадаць аўтаматы дзяўчатам, якія таксама беглі дыстанцыю ў 100 м. Тут першай стала каманда ваеннага факультэта, другой - каманда факультэта фізічнай культуры, а трэцяй - каманда студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання.
Галоўны суддзя спаборніцтваў - начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых палкоўнік Андрэй Лушнеўскі адзначыў, што з году ў год вынікі удзельнікаў становяцца лепш. Гэта ў сваю чаргу сведчыць аб добрай фізічнай падрыхтоўцы спартсменаў.
- Цыкл спартыўных мерапрыемстваў "Тата, мама, я - спартыўная сям'я".
Вынікі Цыкла: 1 месца - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, 2 месца - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна, 3 месца - школьнікі Кастрычніцкага раёна горада Гродна. (Першае месца заняла сям'я Iрха, якая прадстаўляе факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца было прысуджана сям'і Матус, якая выступала за каманду школьнікаў Кастрычніцкага раёна, а трэцяе - сям'і Санюкевічаў , якая прадстаўляла школьнікаў Ленінскага раёна. Дыплом удзельніка атрымала сям'я Бародзіч, якая выступала за факультэт фізічнай культуры).
На працягу трох спаборніцкіх дзён сем'і супрацоўнікаў ВНУ, Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў, а таксама вучняў школ горада змагаліся за перамогу ў дзевяці конкурсах.
У «Візітнай картцы сям'і» удзельнікі прадстаўлялі назву сваёй каманды, эмблему, дэвіз, расказвалі пра сябе і віталі журы і супернікаў.
Затым збіралі фразу «Дзень Перамогі» на хуткасць і пераадольвалі «вясёлую пераправу» на хадулях, скакалкай і абручом, тым самым дэманструючы сваю хуткасць, спрыт, добрую фізічную падрыхтоўку і ўменне знаходзіць нестандартныя рашэнні.
Акрамя таго, судзейская калегія прапанавала ўдзельнікам праверыць свае сілы ў скачках у даўжыню, прабегчыся ў мяшках і згуляць у сямейны баскетбол і незвычайны хакей, дзе сімвалічнымі шайбамі сталі тэнісны і гандбольныя мячы, якія неабходна было правесці вакол устаноўленых фішак і стоек.
У конкурсе «Ручаёк» сем'і прайшлі эстафету, а ў конкурсе «Дзеці, у школу збірайцеся» кожнаму дзіцяці ўручылі партфель, які як мага хутчэй неабходна было напоўніць прадметамі.
Завяршальнае дзесятае спаборніцтва - эстафета «Тата, мама, я - спартыўная сям'я» прайшла 6 мая на базе стадыёна факультэта фізічнай культуры, дзе журы канчаткова вызначыла пераможцаў.
- В первый день цикла спортивных мероприятий «Папа, мама, я – спортивная семья» на старт вышли две семьи
- Участники боролись за победу в девяти конкурсах
- В рамках спортивных состязаний участникам предложили пробежаться в мешках
- Во второй день состязаний на старт вышли уже пять семейных команд
- Весело и задорно себя презентовала семья Санюкевичей, которая выступала за команду школьников Октябрьского района г. Гродно
- Интересный плакат подготовила семья Бородич, представляющая на состязании факультет физической культуры
- Оригинально себя представила семья Ирха, выступавшая за факультет истории, коммуникации и туризма
- Участники преодолевали «веселую переправу» на ходулях
- Детям предложили пройти «веселую переправу»с помощью обручей
- В конкурсе «В хоккей играют настоящие мальчишки и девчонки» участникам предложили провести вокруг установленных фишек и стоек импровизированные шайбы
- Также семейные команды играли в баскетбол
- Затем на скорость бегали в мешках
- В конкурсе «Ручеек» семьи прошли эстафету
- Наконец, в конкурсе «Дети, в школу собирайтесь» каждому ребенку вручили портфель, который как можно скорее необходимо было наполнить предметами
- Участниками цикла стали семьи сотрудников вуза, Гуманитарного и Технологического колледжей, а также учеников школ города