Першы этап XV Дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы для вучняў 4-8 класаў праходзіць у Купалаўскім універсітэце з 19 па 23 лістапада. Падрабязная інфармацыя на сайце навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук». Далучайцеся!
Заданні будуць даступныя з 9.00 19 лістапада да 22.00 23 лістапада. Для рашэння будзе прапанавана 10 ці 12 задач. Іх неабходна выканаць за 1 гадзіну.
Вынікі будуць вядомы з 14.00 27 лістапада. Нагадаем, што другі этап алімпіяды па матэматыцы для навучэнцаў 4-8 класаў пройдзе з 22 па 25 студзеня, а трэці этап – з 20 па 22 сакавіка.
Адзначым, што ўдзел у алімпіядзе садзейнічае не толькі акадэмічнаму росту, але і развівае важныя soft skills, якія будуць карысныя ў будучай кар'еры і жыцці. Усё гэта робіць удзел у алімпіядах каштоўным вопытам для кожнага школьніка, які імкнецца да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця.