Клуб маладых дыпламатаў Міністэрства замежных спраў Беларусі сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн запусціў конкурс эсэ-работ "Хачу быць дыпламатам".
Прафарыентацыйны конкурс МЗС пройдзе ўжо чацвёрты раз, удзел можна ўзяць з 22 студзеня па 9 сакавіка. Паспрабаваць свае сілы могуць студэнты беларускіх унівэрсітэтаў (да 27 гадоў). Ва ўдзельніка павінна быць беларускае грамадзянства.
Конкурс выдатна падыходзіць для тых, хто цікавіцца міжнароднымі адносінамі, знешняй палітыкай і эканомікай. У Міністэрстве адзначылі, што пераможцы папярэдніх гадоў ужо прайшлі практыку ў МЗС, а некаторыя і не аднойчы, прынялі ўдзел у семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў, у шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, сталі актыўнымі ўдзельнікамі валанцёрскага руху МЗС.
Каб прыняць удзел трэба размясціць рэпост паста аб конкурсе з хэштэгам #МИДБеларуси ў афіцыйных акаўнтах МЗС у Facebook, Instagram і «Укантакце». Падрыхтаваць і накіраваць асабістым паведамленнем у акаўнтах, альбо на электронную пошту konkurs@mfa.gov.by эсэ на тэму «Чаму я хачу стаць дыпламатам», якое адлюстроўвае твой погляд на дыпламатычную службу!
Да эсэ прад'яўляюцца наступныя патрабаванні: рэкамендуемы аб'ём - да трох старонак фармату А4 друкаванага тэксту шрыфтам Times New Roman, шрыфт 15, міжрадковы інтэрвал - адзінарны.
Да эсэ таксама прыкладаецца скан падпісанай заяўкі (або яе фота), запоўненай у свабоднай форме з адлюстраваннем наступнай інфармацыі: ВНУ, факультэт, спецыялізацыя, мовы, якія вывучаюцца, прозвішча, імя, паштовы адрас, тэлефон, e-mail. Таксама трэба абавязкова прапісаць: "Я прымаю ўмовы конкурсу "Хачу быць дыпламатам", "Я даю згоду на збор, захоўванне і выкарыстанне персанальных дадзеных у мэтах конкурсу" і паставіць дату запаўнення і подпіс.
Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца падпіска на акаўнты МЗС у сацыяльных сетках Facebook, Instagram, Укантакце і TikTok.
Вынікі конкурсу будуць падведзены ў сакавіку-красавіку 2025 года.