Другі нумар часопіса за 2024 год – гэта дэманстрацыя ўзроўню інавацыйнай культуры навучання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, паказ дасягнутых вынікаў і зацікаўлены погляд у адукацыйную прастору будучыні.
У новы выпуск часопіса ўвайшлі 7 навукова-метадычных артыкулаў, 5 метадычных распрацовак навучальных заняткаў, матэрыялы рубрыкі «Студэнцкі погляд» і апісанні адукацыйных праектаў студэнтаў.
У артыкулах часопіса знайшлі адлюстраванне метады і тэхналогіі навучання, якія карыстаюцца заслужанай папулярнасцю ў выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта, у першую чаргу інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Не засталіся па-за ўвагай праектны і практыка-арыетаваны метады навучання, а таксама тэхналогія распрацоўкі адукацыйных вэб-квестаў. Навінкамі нумара сталі публікацыі, прысвечаныя інжынернай падрыхтоўцы студэнтаў і арганізацыі навучання з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.
Больш падрабязна са зместам другога нумара электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» за 2024 год можна пазнаёміцца па спасылцы.