У навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта можна праверыць тэкст на запазычанні і даведацца працэнт арыгінальнасці пры дапамозе поўнай версіі сэрвісу «Антыплагіят».
Сэрвіс дазваляе даведацца пра арыгінальнасць выпускной кваліфікацыйнай працы, праверыць артыкул перад адпраўкай на канферэнцыю. Таксама паслугай можна карыстацца, калі патрэбна поўная справаздача сэрвісу «Антыплагіят», каб дапрацаваць свой навуковы тэкст.
Паслуга платная, праверка аднаго дакумента - 10 рублёў. Супрацоўнікі бібліятэкі не дапамагаюць павысіць унікальнасць, а проста перадаюць вынікі праверкі.
Па праверку неабходна звяртацца ў аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а, тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).