Не толькі выпускнікі педагагічных класаў могуць стаць студэнтамі ВНУ без праходжання ўступных выпрабаванняў. Гэта даступна і рабятам, якія скончылі інжынерныя класы. Залічэнне ажыццяўляецца па выніках субяседвання.
Што трэба зрабіць, каб стаць студэнтам універсітэту? Расказваем! Для пачатку вырашыце, якая сфера вам найбольш цікавая, і выберыце спецыяльнасць. Затым азнаёмцеся з пералікам пытанняў да субяседвання. Завяршальны крок - выберыце ўстанову адукацыі і звярніцеся ў прыёмную камісію.
Але ёсць яшчэ некалькі ўмоў, якія трэба выканаць. У абітурыента павінен быць атэстат з адзнакамі не ніжэйшымі за 8 балаў па профільных прадметах. Па ўсіх астатніх прадметах ацэнкі не павінны быць ніжэйшыя за 7 балаў. Неабходна атрымаць рэкамендацыю педагагічнага савета ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (школы). І, вядома, трэба паспяхова прайсці субяседванне ва ўстанове вышэйшай адукацыі.
Савет
Для таго каб пашырыць свае магчымасці і мець дадатковыя варыянты, рэкамендуем у любым выпадку прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне.