Трэці этап XV дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы Школы дакладных навук сярод вучняў 4-8 класаў прайшоў з 2 па 5 красавіка 2025 года на базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзел у алімпіядзе прынялі 765 школьнікаў з усёй Беларусі.
Сярод удзельнікаў алімпіяды: 199 навучэнцаў 4 класа, 208 – 5 класа, 133 – 6 класа, 145 – 7 класа і 80 – 8 класа. Найбольшую колькасць удзельнікаў прадставілі школы і гімназіі г. Мінска і г. Гродна, а таксама актыўны ўдзел прынялі вучні з устаноў адукацыі Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей.
Арганізатарам алімпіяды выступіла Ірына Карлюкова, начальнік Цэнтра развіцця кар'еры, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Дыстанцыйная алімпіяда па матэматыцы ў Купалаўскім універсітэце праводзіцца з сакавіка 2011 года і ўключае ў сябе вырашэнне 10-12 задач рознай складанасці на працягу гадзіны.
Важна адзначыць, што XXV вочная алімпіяда Школы дакладных навук па матэматыцы сярод вучняў 4-9 класаў пройдзе 27 красавіка 2025 года ў галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы з 10.00 да 12.00. Вынікі алімпіяды будуць падведзены 11 мая, а пазнаёміцца з імі можна будзе на сайце math.grsu.by. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 17 мая а 15:00 у аўдыторыі 218 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22.
Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце.