Рэгістрацыя на ЦТ праходзіць з 9 па 22 красавіка. Традыцыйна ў вобласці будзе працаваць 4 пункты. Два ў Гродне - на базе ГрДУ імя Янкі Купалы і ГДАУ, адзін у Лідзе на базе Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і яшчэ адзін у Ваўкавыску на базе Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Традыцыйна Купалаўскі ўніверсітэт стане адным з пунктаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Будучыя абітурыенты могуць зарэгістравацца на ЦТ у корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: зав. Тэлеграфны, 15а, фае другога паверха ў буднія дні з 9.00 да 19.00, у суботу (12 і 19 красавіка) з 9.00 да 18.00.
- Алгарытм рэгістрацыі ўжо дакладна адпрацаваны, усё праходзіць у спакойным рэжыме, без чэргаў. Для рабят створаны ўсе неабходныя ўмовы, - расказала начальнік аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Кранцэвіч. - Настойліва просім абітурыентаў і іх бацькоў укласціся ў тэрмін і падаць дакументы своечасова, інакш выпускнік не зможа прайсці ўступны экзамен.
Абітурыент можа падаць заяву для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні адным з двух спосабаў: запоўніць электронную форму на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) або наведаць адзін з пунктаў рэгістрацыі асабіста, маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карту, від на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты дакумента, які сведчыць асобу).