У нумары сабраны актуальныя педагагічныя даследаванні, інавацыйныя методыкі і практычныя распрацоўкі выкладчыкаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
У электронным навукова-метадычным часопісе “Універсітэт адукацыйных інавацый” чытачоў чакаюць цікавыя і пазнавальныя матэрыялы. У артыкуле аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны расказваецца аб гістарычнай справядлівасці, прававой адказнасці і нацыянальнай памяці. Выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта Наталля Зубрыцкая і Наталля Патоцкая ў сваім артыкуле дзеляцца методыкай самастойнай работы студэнтаў на аснове выкарыстання ўнутрыдысцыплінарных і міждысцыплінарных сувязей, а ўдзельнік конкурсу прафесійнага майстэрства «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта» Ганна Крофта прапануе паўдзельнічаць у сваім вэб-квэсце па дзіцячай літаратуры. Таксама чытачоў чакае навіна пра летнюю школу «Беларускія стравы ў гісторыі» і яе пазітыўны ўплыў на міжнароднае супрацоўніцтва і імідж Купалаўскага ўніверсітэта. Аматараў творчасці зацікавіць артыкул Анара Кругліка аб праектным метадзе ў навучанні фотамайстэрству.
Поўныя версіі артыкулаў даступны на сайце часопіса.