У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 21 ліпеня па 9 жніўня пройдзе Летняя школа рускай мовы. Удзельнікі з Італіі і Кітая на працягу трох тыдняў будуць вывучаць рускую мову і культуру.
Праграма Летняй школы прызначана для тых, хто пачынае ці працягвае вывучаць рускую мову, хоча ўдасканаліць свае моўныя веды і навыкі.
Удзельнікаў чакаюць заняткі па рускай мове, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама курсы па выбары: "Лінгвакраіназнаўства", "Дзелавая руская" і "Караоке па-руску". Навучэнцы змогуць пазнаёміцца з беларускай кухняй на кулінарным майстар-класе, вывучыць горад падчас экскурсій, наведаць адно з прадпрыемстваў Гродна і нават стварыць уласны беларускі сувенір.
Пасля заканчэння курсаў замежныя госці атрымаюць сертыфікат удзельніка Летняй школы рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы.
З падрабязнай праграмай працы Летняй школы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.