У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца конкурс прафесійнага майстэрства «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта», які выяўляе самых актыўных, мэтанакіраваных і творчых выкладчыкаў. Чарговай падзеяй у спісе конкурсных мерапрыемстваў стаў навучальны семінар «ШІ пад партай», які правяла старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Дзіяна Зубрык.
Малады педагог падзялілася з калегамі досведам інтэграцыі інструментаў штучнага інтэлекту ў адукацыйны працэс. Дыяна Зубрык падрабязна расказала, як ШІ можа стаць памочнікам выкладчыка на этапах падрыхтоўкі і правядзення як лекцыйных, так і практычных заняткаў.
Выступленне канкурсанта стала адпраўной кропкай для жывой прафесійнай дыскусіі. Практычныя напрацоўкі Дыяны Зубрык выклікалі ажыўленую рэакцыю аўдыторыі: мноства пытанняў, каментароў і заўваг. Асобныя аспекты прымянення ШІ ў навучанні былі ўспрыняты крытычна, што прывяло да змястоўнай палемікі. Калегі абмеркавалі прававыя, этычныя і метадычныя межы выкарыстання новых тэхналогій у навучанні.
Чарговы этап конкурсу «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта» зноў прадэманстраваў, што толькі ў жывым дыялогу і сумесным абмеркаванні складаных пытанняў нараджаюцца па-сапраўднаму працуючыя і сучасныя падыходы, накіраваныя на эфектыўнае ўкараненне новых тэхналогій у навучальны працэс.
Конкурс «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта» працягнецца 27 лістапада 2025 года. Навучальны семінар «ШІ: не можаш забараніць – узначаль!» правядзе старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а. Пачатак у 15.05.
Конкурс «Педагог-інаватар» – гэта не проста спаборніцтва, а жывая майстэрня ідэй. Далучайцеся, каб убачыць унікальныя падыходы калег, задаць ім пытанні і стаць часткай прафесійнай купалавай супольнасці!