У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца конкурс "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта". Заўтра, 27 лістапада, эстафету падхопіць старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко. Тэмай яе семінара стане «ШІ: не можаш забараніць - узначаль».
Ірына Клачко актыўна выкарыстоўвае штучны інтэлект у сваёй працы, эксперыментуе і шукае новыя фарматы, у якіх можна выкарыстоўваць яго на занятках. І яна гатова падзяліцца сваімі ведамі з тымі, каму цікавая тэма нейрасетак.
Разам з удзельнікамі семінара канкурсант разбярэ рэальныя кейсы выкарыстання штучнага інтэлекту ў навучанні, прадэманструе, як эфектыўна выбудаваць узаемадзеянне ў трыкутніку "ШІ - студэнт - выкладчык" і адкажа на пытанне, ці можна зрабіць штучны інтэлект паўнацэнным сааўтарам навучання.
Гэта мерапрыемства стане не толькі карысным дапаможнікам па выкарыстанні штучнага інтэлекту, але і конкурсным іспытам, дзе можна будзе ацаніць работу педагога-інаватара, задаць пытанні і прыняць удзел у агульнай дыскусіі.
Семінар пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а ў 15:05. Не прапусціце!


