3 снежня ў Купалаўскім універсітэце пройдзе чарговы занятак у рамках праекту «ШІасяроддзе». Яго тэмай стане пісьменнае фармуляванне запыту да нейрасеткі.
У час занятку ўдзельнікі навучацца базавым прынцыпам працы моўных мадэляў, вывучаць з чаго складаецца эфектыўны промпт і як яго пабудаваць, а таксама тэхнікі, якія дапамогуць атрымліваць дакладныя і карысныя адказы ад штучнага інтэлекту.
Разам з атрыманнем тэарэтычных ведаў, удзельнікі змогуць адразу прымяніць іх на практыцы, паспрабаваўшы стварыць працуючыя прампты для рэальных навучальных задач.
Занятак пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а ў 15:05.
Матэрыялы папярэдніх заняткаў «ШІасяроддзя» можна знайсці па спасылцы.