20 студзеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбылося ўзнагароджанне педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў міжнародных алімпіяд.
З 20 па 27 верасня ў Сочы на федэральнай тэрыторыі «Сірыус» праходзіла 4-я Адкрытая міжнародная астранамічная алімпіяда (OWAO-2025), у якой прынялі ўдзел 100 навучэнцаў школ з 19 краін. Падрыхтоўкай каманд займаліся вопытныя настаўнікі, сярод якіх дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Купалаўскага ўніверсітэта Казімір Зноска. За сваю працу Казімір Францавіч быў удастоены падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, якую ўручыла намеснік Прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы віншуе Казіміра Зноску з заслужанай узнагародай, якая з'яўляецца сведчаннем высокага прафесіяналізму і адданасці сваёй справе!
