Расійскі цэнтр навукі і культуры горада Гродна запускае конкурс "65 - палёт нармальны!", прысвечаны 65-годдзю з першага палёту чалавека ў космас і іншым юбілейным датам у касманаўтыцы. Конкурс праводзіцца з 19 студзеня да 9 красавіка. Да ўдзелу запрашаюцца купалаўцы узростам да 19 гадоў.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання цікавасці да даследавання космасу і гісторыі касманаўтыкі праз розныя віды дзейнасці. Адна з асноўных задач конкурсу - захаванне гістарычнай памяці аб ключавых падзеях і героях касмічнай эры.
У конкурсе прадугледжана тры ўзроставыя катэгорыі: 9-12 гадоў, 13-19 гадоў і 16-19 гадоў.
Студэнты да 19 гадоў могуць прыняць удзел у намінацыях “Касмічны плейкаст”, “Інжынерная думка” і “Эсэ”.
Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна тэрмінам да 30 сакавіка ўключна даслаць на электронны адрас rcnkgrodnometodru@yandex.by з паметкай «65 - палёт нармальны!» заяўку ўдзельніка і конкурсную працу. 9 красавіка пройдзе заключны этап конкурсу, на якім будуць прадстаўлены найлепшыя працы.
Пераможцы творчага спаборніцтва могуць атрымаць магчымасць прыняць удзел у адукацыйных і гуманітарных праектах Россупрацоўніцтва (праграмы "Добры дзень, Расія!" і "Новае пакаленне").
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, а таксама патрабаванні да конкурсных работ і форма заяўкі размешчаны ў Палажэнні.
Запрашаем купалаўцаў прадэманстраваць свае творчыя навыкі!