28 сакавіка Ваўкавыскі каледж УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» расчыніць свае дзверы для будучых навучэнцаў. Мерапрыемства пачнецца а 10:00 па адрасе: горад Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33.
Арганізатары абяцаюць насычаную праграму. Мерапрыемства пачнецца з выступлення дырэктара каледжа Галіны Зялік і адказнага сакратара прыёмнай камісіі Алены Бернат, якія падрабязна раскажуць будучым навучэнцам каледжа і іх бацькам аб паступленні ў каледж.
Таксама падчас Дня адчыненых дзвярэй будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх госці праз майстар-класы і адкрытыя заняткі змогуць пазнаёміцца са спецыяльнасцямі навучальнай установы.
Таксама падчас Дня адчыненых дзвярэй пройдзе конкурс па выяўленчым мастацтве і арганізацыйны сход для ўдзельнікаў конкурсу.
Запрашаем абітурыентаў пазнаёміцца з навучальнай установай бліжэй і атрымаць усю цікавую інфармацыю, паразмаўляўшы не толькі з адміністрацыяй, але і з выкладчыкамі, навучэнцамі і выпускнікамі.