У сталіцы працягвае працу XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымае дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сёння, 20 сакавіка, прадстаўнікі ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце прадэманстравалі гасцям выставы знакавыя для навучальнай установы праекты.
У рамках лакацыі "Маладзёжная палітыка" купалаўцы расказалі ўсім зацікаўленым аб Міжнародным грамадзянска-патрыятычным марафоне "Час выбраў нас!", грамадзянска-патрыятычным праекце "Дарогамі Перамогі", міждысцыплінарным праекце "Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі". прысутным зборнік метадычных матэрыялаў "Прававая асвета і прафілактыка: метадычны навігатар па працы з моладдзю". Таксама прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта прадэманстравалі гасцям кніжнага кірмаша інтэлектуальныя гульні «Асоба. Грамадства. Дзяржава», «Закон сям'і» і віктарыну «Знаўцы сімволікі Рэспублікі Беларусь».
У зоне творчай актыўнасці купалаўцы правялі для ўдзельнікаў кніжнай выстаўкі-кірмашу маналог “Жанчына-Сонца” і прэзентавалі дзейнасць творчай студыі размоўнага жанру “Канферанс”. Удзельнікамі студыі быў прадэкламіраваны верш Кастуся Цвіркі “Аб “добрай” маці і няўдалым дзіцяці».