Сёння, 1 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, як і па ўсёй Беларусі, стартавала выдача сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання. Атрымаць свае сертыфікаты абітурыенты могуць па адрасе: завулак Тэлеграфны, 15А ў парадку жывой чаргі.
Для таго каб атрымаць сертыфікат, неабходна ў пункце выдачы прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і пропуск з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў», які адбіраецца пасля выдачы сертыфіката. Для атрымання сертыфіката абітурыенту таксама неабходна паставіць свой подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання.
У Гродзенскай вобласці сертыфікаты можна атрымаць у чатырох пунктах праходжання ЦТ: у ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: завулак Тэлеграфны, 15А; Гродзенскім дзяржаўным агарным універсітэце па адрасе: вул. Церашковай, 28, Ваўкавыскім каледжы Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Сацыялістычная, 33 і Лідскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Савецкая, 18.
Пункты выдачы сертыфікатаў працуюць па наступным графіку:
1 ліпеня з 9.00 да 17.00;
2 ліпеня з 9.00 да 16.00;
З 7 па 11 ліпеня з 9.00 да 17.00;
З 12 па 17 ліпеня з 9.00 да 18.00;
З 18 ліпеня з 9.00 да 17.00.
Калі абітурыент не мае магчымасці асабіста з'явіцца па вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па ўважлівай прычыне, то атрымаць сертыфікат могуць яго законныя прадстаўнікі (для непаўналетніх абітурыентаў: пры прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка, а таксама копіі дакумента які сведчыць асобу абітурыента; для паўналетніх абітурыентаў: сертыфікат могуць атрымаць асобы, якія дзейнічаюць на падставе натарыяльна заверанай даверанасці пры прад'яўленні дакумента які сведчыць асобу).