Выдача сертыфікатаў у ГрДУ імя Янкі Купалы, як і па ўсёй Беларусі, пачалася 1 ліпеня і працягваецца да сённяшняга дня. Атрымаць іх можна па адрасе: завулак Тэлеграфны, 15А, у парадку жывой чаргі.
Каб атрымаць сертыфікат, у пункце выдачы неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом аб прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі), а таксама пропуск з адзнакай «Тэставанне прайшоў», які адбіраецца. Таксама абітурыенту трэба паставіць подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў ЦТ.
Графік працы: з 15 па 17 ліпеня – з 9:00 да 18:00, з 18 ліпеня ў працоўныя дні – з 9:00 да 17:00.
ЕслКалі абітурыент не можа асабіста з'явіцца за вынікамі ЦТ, сертыфікат могуць атрымаць яго законныя прадстаўнікі. Для непаўналетніх – пры прад'яўленні пашпарта, дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка, і копіі пашпарта абітурыента. Для паўналетніх – на падставе натарыяльна заверанай даверанасці і пашпарта прадстаўніка.