Пасяджэнне прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў дзённай і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове прайшло 2 жніўня.
Па выніках залічэння студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія будуць навучацца на платнай аснове, сталі 970 чалавек, з іх на дзённай форме навучання ў поўны тэрмін – 696, на завочнай форме ў поўны тэрмін – 69 і на завочнай форме ў скарочаны тэрмін – 180, 25 абітурыентаў залічаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання другой вышэйшай адукацыі.. Пры гэтым 100 чалавек залічаны ў лік студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта звыш лічбаў прыёму.
Асобай папулярнасцю сярод абітурыентаў, якія паступілі на платную форму навучання, карысталіся спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць», «Архітэктура», «Электраэнергетыка і электратэхніка» і «Камп'ютарная фізіка» дзённай формы навучання, спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «Мастацкая адукацыя», «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры» са скарочаным тэрмінам навучання, спецыяльнасці «Псіхалогія» і «Правазнаўства» завочнай формы з поўным тэрмінам навучання.
НаиНайвышэйшыя прахадныя балы сфармаваліся на спецыяльнасці «Міжнароднае права» (332), «Правазнаўства» (329), «Эканамічнае права» (326), «Рамана-германская філалогія (нямецкая) (на базе нямецкай)» (310), «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі». (304), «Электронная эканоміка» (304), «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» (302), «Сацыялогія» (301) дзённай формы навучання, «Спецыяльная інклюзіўная адукацыя» (247), «Правазнаўства» (245) завочнай формы з поўным тэрмінам навучання і «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (242) завочнай формы.
З вынікамі залічэння кожны абітурыент можа азнаёміцца ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.grsu.by.