Сёння, 12 ліпеня, у Беларусі афіцыйна быў дадзены старт асноўнаму этапу ўступнай кампаніі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адчыніў свае дзверы для тысяч школьнікаў, гатовых у будучыні насіць ганаровае званне купалаўцаў. Па традыцыі першых абітурыентаў сустрэла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, а таксама ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Хмель, начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Аляксандр Піхун і кіраўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" Дзмітрый Ражкоў.