3 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце значнай падзеяй дня стаў канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. З віншавальнай прамовай выступіла рэктар Ірына Кітурка, адзначыўшы важнасць і прэстыж прафесіі настаўніка ў сучасным свеце. Са словамі падзякі да выкладчыкаў звярнуўся і прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, падкрэсліўшы іх самаадданасць і адданасць сваёй справе.