Сёння, 23 сакавіка, Ірына Фёдараўна пагутарыла са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта эканомікі і кіравання. На сустрэчы былі актыўна абмеркаваны пытанні, якія датычацца фонду таленавітай моладзі, універсітэцкага wi-fi, акадэмічнай мабільнасці, работы здраўпункта ГрДУ імя Янкі Купалы, вучобы ва ўніверсітэце, а таксама далейшай кар'еры. Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка яшчэ раз падкрэсліла, што невырашальных праблем няма і заклікала студэнтаў трымацца адзін аднаго. Таксама адкрытая размова была праведзена з прафесарска-выкладчыцкім складам па актуальных пытаннях.