Сёння, 7 ліпеня, у ГрДУ імя Янкі Купалы экзамены здавалі абітурыенты, якія паступаюць на наступныя спецыяльнасці: «Архітэктура» (другі этап), «Журналістыка» (другі этап), «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры», «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», «Біялогія», «Экалогія», «Мытная справа», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «Фізіка», «Камп'ютарная фізіка», «Работатэхнічныя сістэмы», «Эканамічнае права», «Інжынерна-тэхнічнае праектаванне і вытворчасць матэрыялаў і вырабаў з іх», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў».