26 мая на унітарным прадпрыемстве «Цветліт» прайшоў навучальны семінар на тэму «Прымяненне тэхналогій штучнага інтэлекту ў праектаванні і машынабудаванні», арганізаваны Рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднаннем «Веды». Спікерам выступіла дацэнт кафедры агульнай фізікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Святлана Гогалева.