29 красавіка 2024 года адбылося пасяджэнне калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні савета па абароне дысертацый Д 02.14.01 пры ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" (старшыня - Мартынаў І.П.; спецыяльнасці: 01.01. 01 – рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз; 01.01.02 – дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне (фізіка-матэматычныя навукі)).
Гэта першая доктарская рада па абароне дысертацый у Купалаўскім універсітэце!
Саветы па абароне дысертацый ствараюцца па рашэнню ВАК пры навуковых арганізацыях, установах вышэйшай адукацыі, установах адукацыі і арганізацыях, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, маюць значныя навуковыя дасягненні ў адпаведнай галіне навукі і забяспечаны неабходнымі навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі вышэйшай кваліфікацыі.
Рашэнне ВАК аб стварэнні савета па абароне дысертацый прымаецца калегіяй ВАК на падставе хадайніцтва ўстановы навукова-арыентаванай адукацыі, пры якой яна ствараецца, узгодненай з вышэйстаячым органам, з улікам рэкамендацыі экспертнай рады ВАК па адпаведным навуковым накіраванні і афармляецца загадам ВАК.