16 красавіка на юрыдычным факультэце адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, доктарам юрыдычных навук, прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Сяргеем Трахіменкам.
Сфера навуковых інтарэсаў ганаровага госця - метадалогія забеспячэння бяспекі сацыяльных сістэм, а сфера літаратурных інтарэсаў - вострасюжэтная дэтэктыўная проза, сатырычныя творы, аповесці, апавяданні і нарысы аб Вялікай Айчыннай вайне. У творчай скарбонцы аўтара больш за 40 кніг і 15 сцэнарыяў да дакументальных фільмаў.
Сяргей Аляксандравіч - уладальнік "Залатога купідона" - нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2008 года за раман "Сіндром выгарання", лаўрэат літаратурнай прэміі Уральскай федэральнай акругі 2012 года за раман "Чаша Петры, або Руская цывілізацыя: генезіс і праблемы выжывання", Усерасійскай прэміі "Аповесці розных гадоў", Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму "Залаты віцязь" 2021 года за раман "Нобеліат", фестывалю дакументальнага кіно "Нябесны град і зямная Айчына" 2024 года за фільм "Музей", дыпламант розных фестываляў за сцэнарыі да дакументальных фільмаў.
Падчас сустрэчы аўтар расказаў пра стварэнне сваіх кніг, пра выбар сюжэту і галоўных герояў, пра працу над сцэнарамі да фільмаў. Галоўнае правіла ў творчасці, якую вылучыў для сябе Сяргей Аляксандравіч, - "пісаць так, каб чытач не проста купіў тваю кнігу, але і захацеў дачытаць яе да самага канца".
Сустрэча прайшла ў атмасферы жывой камунікацыі і ўзаемнай цікавасці, студэнты задалі пісьменніку мноства пытанняў. Пасля заканчэння дыялогу адбыўся сумесны прагляд дакументальнага фільма "Музей", які стаў падставай для абмеркавання пытанняў патрыятызму, адказнасці за будучае пакаленне і нятленнай памяці аб тых, хто заваяваў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.