Купалаўцы выдатна праявілі сябе на II Рэспубліканскім грамадзянска-патрыятычным форуме «Цытадэль памяці: рэха вайны. Захаваем памяць разам». Мерапрыемства прайшло з 19 па 22 чэрвеня ў г. Брэст.
У рамках форуму ўдзельнікі прадставілі свае праекты па некалькіх намінацыях: «Лепшая даследчая праца «ПОДЗВІГ ГЕРОЯЎ ПЕРАМОЖЦАЎ»», «Лепшы архітэктурны праект «ГЕРОІ ПЕРАМОГІ»», «Лепшае эсэ «АБАРОНА РАДЗІМЫІ ЁСЦЬ АБАРОНА СВАЁЙ ГОДНАСЦІ»», «Лепшы відэакліп «ЖЫВЫ ЛЕТАПІС ВАЙНЫ»».
Паводле ацэнак журы ў намінацыі "Лепшы архітэктурны праект "ГЕРОІ ПЕРАМОГІ"" 1 месца занялі навучэнцы Гуманітарнага каледжа УА "ГрДУ імя Янкі Купалы" Вераніка Сасімовіч і Валерыя Ражко.
Свае творчыя працы ў намінацыі «Лепшае эсэ «АБАРОНА РАДЗІМЫІ ЁСЦЬ АБАРОНА СВАЁЙ ГОДНАСЦІ»» прадставілі студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Дар'я Андрушына з расповедам на тэму «Пра жаночыя сэрцы, поўныя адвагі» і Максім Сяўрук, курсант 1 курса ваеннага факультэта, які расказаў аб значэнні Перамогі ў яго сям'і праз гісторыю свайго прадзеда-франтавіка Аляксея Фёдаравіча Свірыдава.
Студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Ангеліна Янкелайць падзялілася сваёй гісторыяй з дапамогай відэароліка ў намінацыі «ЖЫВЫ ЛЕТАПІС ВАЙНЫ».