24 чэрвеня на факультэце біялогіі і экалогіі і юрыдычным факультэце адбылася сустрэча з Аляксандрай Корпік, следчым 4-га следчага аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Гэтая сустрэча стала заключнай у цыкле тэматычных мерапрыемстваў.
У фармаце адкрытага дыялогу абмяркоўвалася актуальная тэма процідзеяння злачынствам, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем магчымасцей глабальнай сеткі Інтэрнет. Спікер прадставіла актуальную інфармацыю аб розных відах інтэрнэт-злачынстваў і метадах барацьбы з імі, акцэнтуючы ўвагу на дасведчанасці моладзі аб патэнцыйных рызыках у анлайн-прасторы.
Удзельнікі актыўна задавалі пытанні і атрымлівалі вычарпальныя адказы. Такія сустрэчы дапамагаюць фармаваць прававую пісьменнасць сярод студэнтаў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта.