У ГрДУ імя Янкі Купалы з 28 верасня па 4 кастрычніка з лекцыямі і практычнымі заняткамі выступіў кандыдат тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры будаўнічай механікі інстытута будаўніцтва Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Новасібірскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы універсітэт (Сібстрын)», галоўны рэдактар вядучага расійскага часопіса «Весці вышэйшых навучальных устаноў. БУДАЎНІЦТВА» Уладзімір Себешаў.
На працягу тыдня прафесар правёў 34 гадзіны лекцыйных і практычных заняткаў па дысцыпліне «Будаўнічая механіка». Акрамя навучальных заняткаў праграма ўключала сустрэчу з дэканам інжынернага факультэта Дзмітрыем Ліннікам, загадчыкам кафедры архітэктуры і будаўніцтва Яўгенам Аўчыннікавым і загадчыкам кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Сяргеем Лешчыкам, а таксама наведванне лабараторый факультэта. Быў арганізаваны круглы стол, прысвечаны арганізацыі навукова-даследчай работы і перспектыўным напрамкам інавацыйнай дзейнасці. Праведзены майстар-клас «Метады матэматычнага мадэлявання ў тэарэтычнай, тэхнічнай і будаўнічай механіцы, а таксама механіцы порыстых асяроддзяў».
Разам з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў абмеркаваны пытанні ўдасканалення вучэбна-метадычных матэрыялаў па цыкле дысцыплін: «Тэарэтычная механіка», «Будаўнічая механіка», «Тэхнічная механіка».
