Пункт аховы здароўя
Мэта - арганізацыя і аказанне медыцынскай дапамогі навучэнцам і работнікам універсітэта, павышэнне яе якасці.
Задачы:
- распрацоўка і ажыццяўленне мер, накіраваных на ўдасканаленне аказання медыцынскай дапамогі навучэнцам і работнікам універсітэта;
- маніторынг, фарміраванне базы дадзеных аб стане здароўя;
- распрацоўка і рэалізацыя рэкамендацый па асвеце ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, накіраваных на захаванне здароўя, на навучанне іх здароваму ладу жыцця.
Функцыі:
- Аналіз паказчыкаў здароўя навучэнцаў і работнікаў універсітэта (па асобных Праграмах), каардынацыя і рэгуляванне пытанняў аховы здароўя навучэнцаў і работнікаў універсітэта ў сувязі з уздзеяннем на чалавека неспрыяльных фактараў асяроддзя яго пражывання і ўмоў жыццядзейнасці.
- Удасканаленне прафілактычнай, лячэбна-дыягнастычнай, лячэбна-аздараўленчай і рэабілітацыйнай работы.
- У межах сваёй кампетэнцыі рэалізацыя мерапрыемстваў па прафілактыцы інфекцыйных, паразітарных захворванняў, асабліва небяспечных інфекцыйных захворванняў, прафесійных захворванняў і атручванняў, а таксама неінфекцыйных захворванняў, звязаных з уздзеяннем на здароўе чалавека неспрыяльных фактараў асяроддзя яго пражывання.
- Правядзенне медыцынскіх аглядаў студэнтаў для вызначэння зыходнага стану здароўя, фактараў рызыкі, групы здароўя, групы па фізкультуры, а таксама дыспансэрных аглядаў студэнтаў з мэтай вызначэння групы здароўя.
- Каардынацыя работы структурных падраздзяленняў універсітэта з органамі аховы здароўя г. Гродна, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па пытаннях медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў i работнікаў універсітэта.
- Аказанне кваліфікаванай медыцынскай дапамогі па напрамках дзейнасці.
- Аналіз часовай непрацаздольнасці і маніторынг стану здароўя навучэнцаў.
- Санітарна-асветніцкая праца сярод навучэнцаў i работнікаў універсітэта ў галіне культуры здароўя, у тым ліку прафілактыкі сацыяльна абумоўленых захворванняў (алкагалізму, наркаманіі, таксікаманіі, СНІДу, тытунекурэння).
- Арганізацыя і правядзенне медыцынскага абследавання і лячэння замежных студэнтаў.
- Арганізацыя медыцынскага суправаджэння спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўніверсітэце.
Мы знаходзімся:
Вул. Гаспадарчая, 23, памяшканне №109.
Кантактныя тэлефоны: 48 70 06, 41 01 52, 48 13 84.
Вул. Захарава, 32, кабінет даўрачэбнага прыёму і кабінет масажу (1 паверх).
Кантактны тэлефон: 75 43 81.
БЛК, 3, кабінет № 1, кабінет урача-псіхатэрапеўта
Кантактны тэлефон: 68 07 62.
Час прыёму ўрачамі-тэрапеўтамі 9.00-19.00 (панядзелак - пятніца).
Непрацоўныя днi: субота, нядзеля.
Інфармацыйныя матэрыялы
Эпідэміялогія каронавіруса
Каронавірус
Вакцынацыя
Хуткае лячэнне ВРВІ ў хатніх умовах
Акцыя бязвыплатнага добраахвотнага донарства ў чарговы раз пройдзе ва ўніверсітэце 22.10. – 25.10.2019.
Як не захварэць на адзёр
24 сакавіка - Сусветны дзень барацьбы з сухотамі
14 марта - Всемирный день почки
Правілы знаходжання людзей ва ўмовах паніжэння тэмпературы паветра, галалёдзіцы на дарогах, завеі, багатага выпадзення ападкаў, шквалістага ветру
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
Эпідсітуацыя па ВІЧ-інфекцыі па Гродзенскай вобласці на 1 красавіка 2019
Вострыя кішачныя інфекцыі