Праект «Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» удастоены гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 снежня 2022 года
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у VI рэспубліканскім грамадзянска-патрыятычным марафоне "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!"
Грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!" (далей - Марафон) накіраваны на развіццё і падтрымку маладзёжнага грамадзянска-патрыятычнага руху і ўяўляе сабой спаборніцкі ўдзел каманд у конкурсах рознай накіраванасці: творчай, інтэлектуальнай, ваенна-спартыўнай і сямейнай.
* Упершыню Марафон быў рэалізаваны ўстановай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» ў 2015 годзе і прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у 2016 годзе праект набыў статус гарадскога мерапрыемства, а ў 2018 годзе Марафон стаў рэспубліканскім.
Марафон праводзіцца ў мэтах фарміравання ў студэнцкай і навучэнскай моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму; павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны; стварэння інфармацыйнага асяроддзя для развіцця грамадзянскіх і патрыятычных якасцей у моладзі; падтрымкі маладзёжных ініцыятыў.
Для ўдзелу ў Марафоне ў 2023 годзе запрашаюцца каманды, якія складаюцца з 18 удзельнікаў (9 юнакоў і 9 дзяўчат) устаноў вышэйшай адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўстаноў вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі.
Для ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь Марафон праходзіць у два этапы:
Завочны этап (адборачны) - з 1 сакавіка па 7 красавіка 2023 года ўключае наступныя конкурсы:
у намінацыі “Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня»: конкурс праектных ідэй у Год міру і стварэння «Усё для цябе, родная Беларусь»;
у намінацыі "Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў": фотаконкурс "Мая краіна - мая сям'я";
у намінацыі "Знатокі роднай зямлі": конкурс відэаролікаў "Знаёмцеся - мая Радзіма";
у намінацыі "Да абароны Айчыны гатовы": конкурс плакатаў "Дзякуй за мірнае неба!".
Вочны этап (фінал) Марафона - з 3 па 5 мая 2023 года, уключае наступныя конкурсы:
у намінацыі “Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня»:
конкурс "Творчая прэзентацыя ўстановы адукацыі";
свабодны творчы конкурс;
у намінацыі «Знатокі роднай зямлі»:
інтэлектуальная гульня «Эрудыт»;
конкурс дэбатаў;
у намінацыі «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў»:
конкурс "Гаспадар і гаспадыня";
спартыўная эстафета "Здаровы я - здаровая краіна";
у намінацыі "Да абароны Айчыны гатовы":
конкурс "Выдатны стрэлак";
конкурс "Кідальнік";
конкурс "Тактычная стральба (аўтамат)";
ваенна-спартыўная эстафета "Да абароны Айчыны гатовы".
Месца правядзення фіналу Марафона (3-5 мая 2023 года) – установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
З умовамі і парадкам удзелу ў Марафоне можна азнаёміцца ў ПАЛАЖЭННІ.
Дадатковую інфармацыю аб правядзенні Марафона можна атрымаць ва ўпраўленні выхаваўчай работы з моладдзю ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" (вул. Ажэшкі, 22, каб. 308, тэл.: 8 152 39 72 09, e-mail: uvr@grsu .by).
Інфармацыя аб марафоне на сайце ПАТРИОТ.BY