12 верасня горад Гродна прыняў адну з самых значных футбольных падзей Беларусі. Тут, на ЦСК "Нёман", прайшоў матч 22-га тура чэмпіянату краіны. На полі сышліся гродзенскі "Нёман" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Падтрымаць любімую каманду прыйшлі і прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Па выніках напружанай барацьбы гаспадары поля перамаглі з лікам 1:0.