У гэтую суботу, 14 лістапада, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы зноў адчыняе свае дзверы для будучых абітурыентаў у рамках прафарыентацыйнага праекта «Універсітэцкая субота». Свае праграмы, майстар-класы, экскурсіі і сустрэчы прадставяць факультэт псіхалогіі, фізіка-тэхнічны факультэт, факультэт эканомікі і кіравання і факультэт фізічнай культуры.