Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Галоўнае фінансавае ўпраўленне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта заключылі афіцыйнае пагадненне аб стратэгічным партнёрстве. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Павел Ашурык.