У пятніцу, 23 кастрычніка, КУП "Гроднааблкінавідэапракат" сумесна з факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы даюць старт новаму праекту. Кінаклуб "Вялікі экран" будзе знаёміць студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта з класікай айчыннага кінематографа.